У дзень 81-й гадавіны вызвалення Петрыкаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Капаткевіцкай сярэдняй школе быў урачыста адкрыты школьны музей «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 года».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў, члены выканкама, пракурор раёна Андрэй Лявончык, дзеці вайны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, вучні і калектыў установы адукацыі.
Важна адзначыць, што адкрыццё музея стала магчымым дзякуючы рэалізацыі грамадскай ініцыятывы, падтрыманай абласным Саветам дэпутатаў.
Источник: https://gp.by
© Правда Гомель
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: