Гэта новая ініцыятыва, якая аб’ядноўвае нас вакол любові да роднага. Праект — гэта шанец кожнага з нас зрабіць пятніцу асаблівым днём, калі мы разам:
⚡️Апранаем стыльныя рэчы ад беларускіх вытворцаў.
⚡️Гатуем смачныя стравы з мясцовых прадуктаў.
⚡️Слухаем беларускую музыку.
⚡️Чытаем, размаўляем па-беларуску і дапамагаем роднай мове жыць.
Гэта наш уласны штодзённы патрыятызм — просты, цёплы і сапраўдны.
Далучайцеся! У гэтую пятніцу (і кожную наступную) зробім свой выбар на карысць роднага. Дзеліцеся ў сацсетках фота, рэцэптамі, парадамі ці проста добрым словам па-беларуску з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.
Хай кожная пятніца напаўняецца прывычкамі, якія нас аб’ядноўваюць і ўмацоўваюць. 🔥

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: