Свята творчасці і прызнання: у Петрыкаве ўшанавалі работнікаў культуры

У Петрыкаве адзначылі прафесійнае свята работнікаў культуры. Урачыстае мерапрыемства, якое прайшло ў раённым Доме культуры, сабрало тых, хто штодзённай працай і талентам робіць жыццё кожнага жыхара прыгажэйшым і багацейшым.

За шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм Ганаровай граматай Петрыкаўскага райвыканкама ўзнагароджаны: Таццяна Гавінская; Сяргей Хрыпач; Людміла Рамановіч (узнагароду атрымала дырэктар сеткі публічных бібліятэк Таццяна Галіцкая)

Эстафету віншавання да Дня работнікаў культуры працягнула намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.

Сёлета творчыя калектывы Петрыкаўшчыны прымалі актыўны ўдзел у абласных конкурсах і святах, дзе былі ўдастоены ганаровых узнагарод:

  • Дыпломам 1-й ступені за ўдзел у Абласным конкурсе гульнявых праграм «Запальвай-ка» ўзнагароджаны творчы калектыў філіяла «Петрыкаўскі раённы Дом культуры»;
  • Дыпломам 2-й ступені ў намінацыі «фальклорныя спевы» за ўдзел у абласным туры рэспубліканскага фестывалю-конкурсу народнай творчасці «Галасы Радзімы» ўзнагароджаны дзіцячы фальклорны калектыў «Крыніца» філіяла «Капаткевічскі гарадскі дом культуры»;
  • Дыпломам 3-й ступені ў намінацыі «Творы народнай прозы» за ўдзел у Абласным туры Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу народнай творчасці «Галасы Радзімы» ўзнагароджана Мілена Кароткая, удзельніца дзіцячага фальклорнага калектыву «Крыніца»;
  • Дыпломам у намінацыі «Вясёлы гармонік» за ўдзел у абласным свяце сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» ўзнагароджана сям’я Шэлег;

Прызнаны пераможцы раённага агляду-конкурсу канцэртных праграм, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Вялікі поступ Перамогі»:

  • творчы калектыў філіяла «Капаткевіцкі ГДК»;
  • творчы калектыў філіяла «Петрыкаўскі РДК»;
  • творчы калектыў філіяла «Галубіцкі СДК»;
  • творчы калектыў філіяла «Колкаўскі СДК».

Загадчык сектара культуры райвыканкама Яна Мамрова ўзнагародзіла Граматамі сектара культуры Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта

  • калектыў філіяла «Петрыкаўскі раённы дом рамёстваў»;
  • калектыў філіяла «Капаткевіцкі гарадскі дом культуры»;
  • калектыў філіяла «Ляскавіцкі цэнтр культуры і вольнага часу»;
  • калектыў філіяла «Галубіцкі сельскі дом культуры»;
  • калектыў філіяла «Грабаўскі сельскі дом культуры»,
  • калектыў філіяла «Мышанскі цэнтр вольнага часу»;
  • калектыў філіяла «Чалюшчавіцкі сельскі дом народнай творчасці»;
  • калектыў філіяла «Пціцкі сельскі дом народнай творчасці»;
  • калектыў філіяла «Навасёлкаўскі сельскі дом культуры»;
  • калектыў філіяла «Новагалоўчыцкі сельскі клуб»;
  • калектыў філіяла «Конкавіцкі сельскі дом народнай творчасці»;

Граматамі сектара культуры Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Таццяна Курчыч,Таццяна Туравец,Таццяна Прышчэпава, Карына Адась, Таццяна Чырвоная, Алена Мароз,Тамара Марцынкевіч, Аніта Малафейчык,Аксана Кузняцова,Жанна Сянько,Аксана Бондар, Наталія Стракач.

Падзяка сектара культуры Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена: творчаму калектыву філіяла «Колкаўскі сельскі дом культуры» і творчаму калектыву філіяла «Рогаўскі сельскі клуб».

Старшыня РА РГА «Белая Русь» Святлана Блінец, старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў кульутры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Галіцкая ўзнагародзілі работнікаў культуры:

вакальны ансамбль «Вяргіня», Галіну Занкевіч, Ірыну Царык, Вольгу Жаўнерчук, Святлану Ежкову, Іну Алехнік, Таццяну Вільман, Алену Шчуко, Аляксандра Булку Ганаровымі граматамі, Падзякамі і грашовымі сертыфікатамі за плённую працу, адданасць прафесіі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці

На урачыстасці прысутнічалі тыя, хто многія гады прысвяцілі культуры. Гэта паважаныя ветэраны, людзі, якія пакінулі яркае святло ў нашых сэрцах, добрыя традыцыі ў справу працвітання культуры Петрыкаўшчыны.
Самыя шчырыя віншаванні гэтым таленавітым людзям.

 

Если Вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: