Народный фольклорный коллектив “Ажына” отмечает юбилей

Знаковую дату 50-летия со дня образования празднует народный фольклорный коллектив “Ажына” деревни Волосовичи Чечерского района.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Першымі ўдзельнікамі і стваральнікамі калектыву былі старшыня Сідаравіцкага сельсавета Аляксандр Карчэўскі, бібліятэкар з Валосавіч Ганна Арцёмава, а таксама Марыя Мельнікава, Галіна Шуцікава, Марыя Маляўка і іншыя. Прадаўжальнікамі спадчыннага скарбу сталі Марыя Карнеенка, Анастасія Ціцянкова, Праскоўя Ганчарова, Паліна Крыжанкова, Ефрасіння Ганчарова і інш. Пэўны час акампаніраваў салістам гарманіст Павел Клімянкоў.

У рэпертуары гурта звыш 180 абрадавых і пазаабрадавых песень, танцаў, а таксама карагоды “Вясна-вясняначка”, “Траецкі карагод”, “На Соракі” і іншыя, абрад пахавання стралы і Благавешчанне. Калектыў удзельнічаў у такіх святах і фэстах раённага, абласнога і рэспубліканскага масштабу, як фестывалі і святы фальклору “Беларуская полька”, “Беларусь – мая песня”, “Жывіца”, “Сузор’е Беларусі” і інш. Артысты прымалі ўдзел у здымках відэастужкі “Чачэрскі куфэрак” Беларускага тэлебачання, радыёпраграмах “Спадчына” і “Радавод”. У гэтым годзе “Ажына” стала прызёрам свята фальклору ў Ветцы “Траецкі карагод” і заваявала 3-е месца на конкурсе сямейнай творчасці “Жывіце ў радасць”, што праходзіў у Рэчыцы. Спявачкам шчыра апладзіруюць жыхары аддаленых і маланаселеных пунктаў Чачэршчыны.

Дзякуючы душэўнай маладосці былых удзельнікаў, а таксама імпэту Уладзіміра Канцавога, сясцёр Марыі Лімантавай, Галіны Цалуйка і Надзеі Канцавой, кіраўніка гурта Валянціны Лопухавай жыве беларуская песня, традыцыйная культура і народная спадчына краю.

Валентина ПРАНКЕВИЧ

Если Вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: