Вітанні са сталіцы! Хойніцкі раён Гомельшчыны на рэспубліканскай выставе дасягненняў «Мая Беларусь» годна прадстаўляюць дзве таленавітыя майстрыхі раённага Дома рамёстваў — Людміла Смольская і Вольга Шляхценка.

Жанчыны з залатымі рукамі праводзяць для гасцей сталіцы майстар-класы, знаёмячы наведвальнікаў з багатай культурнай спадчынай паўднёвага рэгіёну Беларусі. Яны дэманструюць сапраўдныя шэдэўры саламянага мастацтва і казачныя лялькі, створаныя ў лепшых традыцыях палескага рамяства.

Як прызнаюцца самі таленавітыя жанчыны з Хойнікшчыны, у іх літаральна няма вольнага часу — столькі жадаючых дакрануцца да іх вырабаў, паглядзець на ўнікальныя тэхнікі і навучыцца сакрэтам майстэрства.


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: