Хранительница народных традиций Чечерского района Валентина Лопухова

Большую часть жизни любимому делу посвятила бывший заведующий Волосовичским сельским клубом-библиотекой Валентина Лопухова.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Стартам у прафесію для яе стаў 1985 год. Не ўлічваючы перапынак падчас дэкрэтнага адпачынку і іншых абставін, агульны стаж культработніка складае тры дзесяцігоддзі. І ўвесь гэты час яна працавала дзеля людзей, захоўваючы народную спадчыну, матчыну мову і мясцовыя традыцыі. Па ініцыятыве мясцовай жыхаркі Марыі Васільеўны Карнеенка быў адроджаны старажытны ахоўна-аграрны абрад пахавання стралы, які аберагае вёску і яе жыхароў ад стыхійных бедстваў і ўсякай навалы вось ужо 43 гады. Паглядзець на магічнае дзеянне і стаць яго ўдзельнікам сюды прыязджаюць з усіх гарадоў Беларусі. Пэўны час Валянціне Сцяпанаўне давялося сумяшчаць абавязкі загадчыцы клуба і бібліятэкара. Рэжысёр масавых мерапрыемстваў па спецыялізацыі не толькі праводзіла святочныя канцэрты, тэатралізаваныя вечарыны і відовішчныя рытуалы. Яна далучала дзяцей і моладзь да чытання, праводзіла з імі тэматычныя гульні, турпаходы і краязнаўчыя экскурсіі, абслугоўвала на даму нямоглых вяскоўцаў.

У сувязі з закрыццём Валосавіцкага ДК жанчына была пераведзена ў Сідаравіцкі клуб, дзе працуе і сёння, прадаўжаючы перадаваць падрастаючаму пакаленню традыцыі, звычаі і абрадавасць роднага краю, зберагаючы аўтэнтычнасць і каштоўную беларускую спадчыну. Да таго ж Валянціна Лопухава з’яўляецца дэпутатам Нісімкавіцкага сельскага Савета дэпутаў вось ужо трэцяе скліканне, дапамагае насельніцтву ў вырашэнні праблемных момантаў, сочыць за чысцінёй і парадкам на вуліцах роднай вёскі.

Валентина ПРАНКЕВИЧ

Если Вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: