Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вызначыла лаўрэатаў прэміі ФПБ 2025 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.
Як расказала намеснік старшыні ФПБ Таццяна Філімонава, на конкурс была пададзена 31 заяўка. Шляхам тайнага галасавання былі выбраны пераможцы. Імі сталі:
- Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Беларусь”, – за кнігу “Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі”.
- Атрашкевіч Алена Віктараўна, кампазітар, выкладчык установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”, – за кантаты “Дарогамі вайны і Перамогі”.
- Конан Іван Міхайлавіч, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, – за творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- Узорны хор “ФЭСТ” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 201 г. Мінска ” (кіраўнік Старажук Элеанора Нічыпараўна).
- Мукавозчык Андрэй Мікалаевіч, аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, – за спецыяльны комплексны праект: дылогію, якая складаецца з дзвюх кніг – “Чему учить детей”, “Открытые уроки: чему учить взрослых”, дапоўненую рубрыкамі “Библиотечка патриота” і “В блокнот агитатору” (публікацыямі) у газеце “СБ. Беларусь сегодня”, а таксама на сеткавым выданні “sb.by”, аўтарскую праграму ў эфіры “Альфа Радыё” і цыклы публічных выступленняў (лекцый).
Лаўрэаты індывідуальных прэмій атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры 2000 рублёў кожны. Аматарскі калектыў мастацкай творчасці – узорны хор “ФЭСТ” – 4000 рублёў.
Нагадаем, дадзеная прэмія існуе з 1989 года, прысуджаецца раз у два гады. У 2025 годзе вызначаецца ў 18 раз. За 36 гадоў яе лаўрэатамі сталі такія вядомыя дзеячы мастацтва, як Міхаіл Фінберг, Аляксандр Яфрэмаў, Уладзімір Гасцюхін, і іншыя.
Фота з адкрытых iнтэрнет-крынiц
Источник — 1prof.by
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: