Традыцыі вылучаюцца багаццем архаікі, адметным разьбяным дэкорам, моцнымі стараверскімі культурнымі пластамі, характэрным фальклорам, зімова-вясновымі абрадамі і спецыфічным нацыянальным адзеннем.
Выстава – сумесны праект народнага майстра Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Віктара Шыпкова і майстроў філіяла «Цэнтр рамёстваў Гомельскага раёна».
Удзельнікаў экспазіцыі звязвае шматгадовае сяброўства, цікавасць да этнаграфіі і гісторыі роднага краю, натхнёная праца па адраджэнню аўтэнтычных народных строяў і старажытных тэхнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На выставе можна пазнаёміцца з традыцыямі вёсак Гомельскага раёна праз абрады «Звязда», «Гуканне вясны», «Ваджэнне Сулы». Яны ўвасоблены ў абрадавай атрыбутыцы, рэканструяваных традыцыйных святочных жаночых, мужчынскіх і дзіцячых строях, прадметах старажытнага побыту. Асобнай увагі заслугоўваюць паясы, вырабленыя ў тэхніцы «пляцення на кругавой аснове», якая з’яўляецца найстаражытнейшай тэхнікай стварэння тэкстылю.
Источник: https://gp.by
© Правда Гомель

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: